Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Папулярызацыя беларускай мовы ў адукацыйным працэсе ўстановы дашкольнай адукацыі

Дата: 1 февраля 2019 в 09:46, Обновлено 7 декабря 2020 в 15:04
Автор: Капыш А. Г.

               

 Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска – беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці гарадскіх дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з акружаючымі іх людзьмі, з’яўляецца руская мова, а беларуская выступае для іх, як другая. У той жа час беларуская мова асэнсоўваецца ў грамадстве як родная мова, на аснове якой ажыццяўляецца нацыянальна – культурная сацыялізацыя дзяцей.

  Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам у сельскай мясцовасці, першай мовай з’язляецца беларуская, праўда, часта не чыстая, а змешаная з рускай. Гэтыя дзеці знаёмяцца ў дашкольнай установе і з рускай мовай, аднак іх маўленне часцей за ўсё цяжка аднесці да якой – небудзь адной моўнай сістэмы.

  Генетычная і псіхалагічная (з боку эмацыянальнага стаўлення да абедзвюх моў) блізкасць рускай і беларускай моў, асаблівасці руска – беларускага білінгвізму патрабуюць спецыфічных падыходаў да развіцця рускага і беларускаг маўлення дашкольнікаў. Асаблівай увагі патрабуе навучанне дзяцей з рускамоўных сем’яў беларускай мове як другой роднай.

  Таму, з мэтай садзейнічання павышэнню ўзроўню ведаў бацькоў і педагогаў па навучанню дзяцей беларускай мове ва ўмовах білінгвальнай адукацыі ў нашай ўстанове дашкольнай адукацыі  арганізоўваецца беларускамоўны дзень.

Кожную пятніцу у дзяржаўнай установе адукацыі «Яслi-сад № 14 г. Маладзечна» выхавацелi праводзяць заняткі па развіцці беларускага маўлення ў форме гульні. Выхаванцы вучацца называць прадметы на беларускай мове, перакладаць і завучваць невялікія тэксты. Акрамя заняткаў існуюць іншыя цікавыя формы работы. Праводзіцца мастацка-моўная дзейнасць з выкарыстаннем твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Гэта чытанне казак, вершаў, завучванне пацешак.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.